Знайсці
22.07.2017 / 18:0027РусŁacБел

У РПЦ раскрытыкавалі вопыты амерыканскіх навукоўцаў з галюцынагеннымі грыбамі над святарамі

Кіраўнік аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён раскрытыкаваў спробу амерыканскіх навукоўцаў вывучыць рэлігійны досвед з дапамогай галюцынагенных грыбоў, паведамляе РІАН.

Фота: РІА Навіны / Уладзімір Федарэнка

Раней навукоўцы з Універсітэта Джонса Хопкінса ў Балтымары заявілі аб пачатку эксперыменту, падчас якога яны маюць намер даць некалькім дзясяткам прадстаўнікоў розных рэлігій дзве магутныя дозы псілацыбіну. Гэта рэчыва змяшчаецца ў галюцынагенных грыбах. Эксперымент праводзіцца для таго, каб ацаніць уплыў псіхадэлікаў на рэлігійны вопыт. У прыватнасці, псіхолагі хочуць высветліць, ці зробяць яны рэлігійных дзеячаў больш упэўненымі ў сваёй працы і ці зменіцца ў іх рэлігійнае мысленне. 

«Гэта не мае ніякага дачынення да рэлігійнага вопыту, нават калі ў гэтым эксперыменце прымае ўдзел святар, а досвед, у сваю чаргу, не мае нічога агульнага з галюцынацыямі. Ёсць пэўная розніца паміж тым, як старазапаветныя прарокі атрымлівалі адкрыццё ад Бога, і адчуваннямі ад прыёму галюцынагенных сродкаў», — заявіў у эфіры тэлеканала «Расія 24» мітрапаліт Іларыён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера