Знайсці
21.07.2017 / 10:288РусŁacБел

Узяць удзел у перапісе насельніцтва — 2019 можна будзе праз інтэрнэт

У Беларусі з 4 па 30 кастрычніка 2019 года пройдзе перапіс насельніцтва, Белстат плануе задзейнічаць у гэтых мэтах банкаўскую сістэму АРІП, паведаміла ў эфіры «Беларусь-1» старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

Паводле яе слоў, пробны перапіс пройдзе ўжо ў кастрычніку 2017 года ў Маладзечне — гэта генеральная рэпетыцыя перапісу 2019 года. Ад яе залежыць і тэхналогія, і колькасць, і якасць зададзеных пытанняў насельніцтву. Іна Мядзведзева патлумачыла, што выбар упаў на Маладзечанскі раён, таму што ён уяўляе сабой тыповы зрэз для Рэспублікі Беларусь.

«IT-тэхналогіі хутка развіваюцца, і мы сёння мяркуем правядзенне перапісу беспапяровага. Мы прапрацоўваем пытанні правядзення перапісу праз інтэрнэт. Мы вядзем працу з Нацбанкам па перапісе ў АРІП, таму што ў іх ёсць сістэма, якая працуе і мае ўсе ўзроўні абароны», — распавяла кіраўнік статыстычнага ведамства. Паводле яе слоў, можна адназначна казаць, што у 2019 годзе з'явіцца магчымасць анлайн запоўніць апытальнік перапісу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930