Знайсці
20.07.2017 / 18:2128РусŁacБел

МВФ прыпыніў дыскусію з Беларуссю праз адсутнасць выразнай падтрымкі рэформаў

Міжнародны валютны фонд прыпыніў дыскусіі з Беларуссю «ў чаканні яснай дэманстрацыі падтрымкі на высокім узроўні неабходных зменаў», — заявіў, адказваючы на пытанне TUT.BY на брыфінгу ў Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік МВФ Уільям Мюрэй.

Гаворка ідзе ў першую чаргу пра тое, што тычыцца дзяржаўных прадпрыемстваў і камунальнага сектара, адзначыў прадстаўнік МВФ.

Бліжэйшыя кантакты прадстаўнікоў МВФ і Беларусі чакаюцца ўжо не ў рамках падрыхтоўкі праграмы, а ў ходзе штогадовай місіі МВФ па артыкуле IV, якая чакаецца ў кастрычніку.

Як раней паведамлялася, прадстаўнічыя дэлегацыі МВФ ужо двойчы былі ў Мінску сёлета. 16 сакавіка па запрашэнні прэзідэнта Беларусі Мінск наведалі кіраўнік місіі МВФ па Беларусі Пітэр Долман, намеснік кіраўніка Еўрапейскага ўпраўлення МВФ Танас Арваніціс і старшы рэгіянальны прадстаўнік МВФ па рэгіёне СНД Бас Бакер. Аляксандр Лукашэнка сказаў, што запрасіў прадстаўнікоў МВФ, каб абмеркаваць «літаральна 1-2 пытанні», якія «для мяне і краіны вельмі важныя». Па словах прадстаўніка МВФ, адным з папулярных момантаў была эканамічная і сацыяльная сітуацыя, таксама абмяркоўвалася сістэма сацыяльнай абароны для тых, хто больш за ўсё ў ёй мае патрэбу.

Ужо ў пачатку года практычна была гатовая да падпісання праграма Беларусі з МВФ, якая падтрымліваецца крэдытам на суму не менш за 3 млрд даляраў на дзесяць гадоў пад 2,28% гадавых. Крэдыторы патрабавалі лібералізацыі беларускай эканомікі, ліквідацыі перакрыжаванага субсідавання. Як у лютым адзначаў першы віцэ-прэм'ер Васіль Мацюшэўскі, заставалася прыняць палітычнае рашэнне.

Летам праграма з МВФ была пастаўленая на паўзу пасля размяшчэння еўрабондаў на 1,4 млрд даляраў і дамоўленасці аб крэдыце на 700 млн даляраў з Расіяй, з-за чаго адпала вострая патрэба ў дадатковым фінансаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930