Знайсці
20.07.2017 / 14:516РусŁacБел

У Магілёве 56-гадовая жанчына «ажаніла» з сабой 94-гадовага заможнага пенсіянера

Кропку ў гісторыі сямейнага жыцця 94-гадовага пенсіянера з Магілёва і яго 56-гадовай абранніцы паставіў суд. Афіцыйны саюз гэтай пары праіснаваў каля года. Аднак дзецям былога вайскоўца нечаканае каханне бацькі падалося падазроным. Яны настаялі на экспертызе, якая павінна была растлумачыць: наколькі пажылы чалавек усведамляў, калі ішоў да вянца з паненкай на сорак гадоў маладзейшай?

З вынікамі праверкі азнаёмілася старшы памочнік пракурора Магілёва Алена Дуброўская:

— Спецыялісты выявілі, што на момант шлюбу мужчына быў недзеяздольным. Пасля іх саюз прызнаны несапраўдным.

Як паведамляе сайт sb.by, і за кароткі тэрмін прадпрымальная «нявеста» паспела атрымаць нямала выгод ад сумеснага жыцця са сваім мужам. У асабістых мэтах яна выкарыстала ўсе яго назапашванні, а гэта 26 тысяч даляраў плюс уклад у беларускіх рублях. Зніклі таксама ўзнагароды і многія рэчы пенсіянера. Затое ў яго доме паспеў пасяліцца беспрацоўны сын новай гаспадыні. Цяпер маме і яе даросламу сыну прыйдзецца шукаць сабе новае месца жыхарства — як высветлілася, уласнай кватэры ў «нявесты» няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера