Знайсці
20.07.2017 / 13:18РусŁacБел

Рух транспарту па пр. Незалежнасці абмяжуюць у Мінску 22 ліпеня з-за параду тэхнікі МНС

Рух транспарту па пр. Незалежнасці ў Мінску будзе абмежаваны 22 ліпеня ў сувязі з правядзеннем парада выратавальнай тэхнікі МНС.

Абмежаванні будуць дзейнічаць прыкладна з 11.00 да 12.00. На гэты час ўносяцца змены ў трасы некаторых маршрутаў. Так, рух аўтобусных маршрутаў №100, 115Э, 1063-ТК, 1064-ТК, 1076-ТК, 1112-ТК, 1151-ТК, 1280-ТК, 1547-СК арганізуецца па пр. Незалежнасці, вул. Свярдлова, Ульянаўскай, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Незалежнасці ў абодвух напрамках. Для аўтобуса №100 на змененым участку арганізуецца выкананне прыпыначных пунктаў «Парк Горкага», «Захарава», «Першамайская».

Рух аўтобусаў маршрутаў №18, 26 арганізуецца па вул. Захарава, Першамайскай, З.Бядулі, Казлова, пр. Машэрава ў абодвух напрамках з выкананнем на змененым участку прыпыначнага пункта «Пр. Незалежнасці».

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930