Знайсці
20.07.2017 / 12:563РусŁacБел

Эстонія адмаўляецца ад савецкай сістэмы разліку вышынь — усе горы «падрастуць»

Далягляд з гары Суур-Мунамягі. Фота: Eesti.pl

Эстонія адмовіцца ад выкарыстання прынятай у СССР у 1977 годзе Балтыйскай сістэмы вышынь, адлік якіх вядзецца ад нуля Кранштацкага футштока. Як і астатнія краіны Еўропы, Эстонія пачне вымяраць абсалютныя вышыні, зыходзячы з прынятага ў 1879 у Нідэрландах нулявога ўзроўню вышынь — адзнакі ў цэнтры Амстэрдама на вышыні 9 футаў 5 цаляў над узроўнем мора.

Міністр навакольнага асяроддзя Сійм Кійслер падпісаў папраўкі да пастановы ўрада аб геадэзічнай сістэме, на падставе якіх у Эстоніі, як і ў іншых краінах Еўропы, абсалютныя вышыні будуць разлічваецца на падставе дадзеных Амстэрдамскага футштока.

Міністр навакольнага асяроддзя Сійм Кійслер растлумачыў: «Пераход ад Балтыйскай сістэмы вышынь, прывязанай да Кранштацкага футштока, прывядзе, у залежнасці ад рэгіёна, да павышэння адзнакі вышынь на 15—24 сантыметраў. Напрыклад, вышыня самай высокай у Эстоніі і ў краінах Балтыі горы Суур-Мунамягі (Suur-Munamagi), афіцыйная вышыня якой зараз складае 317,2 метра, у новай сістэме вымярэння вышынь складзе 317,4 метра».

Пераход на еўрапейскую сістэму вышынь у Эстоніі адбудзецца на працягу трох месяцаў. Будаўнічыя праекты, пачатыя да 1 студзеня 2018 года, можна будзе давесці да канца ў яшчэ старой сістэме разліку вышынь.

err.ee

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера