Знайсці
20.07.2017 / 12:246РусŁacБел

Генпракуратура прыцягнула да дысцыплінарнай адказнасці міністра культуры Барыса Святлова

Барыс Святлоў, фота Сяргея Гудзіліна

Генеральная пракуратура праверыла, наколькі выконвалася заканадаўства пры выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны. Гаворка вядзецца пра вядзенне прадпрымальніцкай дзейнасці на культурных аб'ектах, адзначаецца ў паведамленні ведамства.

Паводле прэзідэнцкага ўказа №527 ад 18 кастрычніка 2007 года, арганізацыі мусяць рабіць адлічэнні за прадпрымальніцкую дзейнасць, якая аказвае непасрэднае ўздзеянне на гісторыка-культурную каштоўнасць, а таксама пры патрэбе сплачваць кампенсацыю за нанесеную шкоду.

Аднак, як адзначана ў ходзе праверкі, гэтыя патрабаванні ў поўнай меры не выконваліся, бо Міністэрства культуры і мясцовыя выканкамы недастаткова кантралявалі сітуацыю.

Нярэдка на фасадах гістарычных будынкаў былі змантаваныя трубы, выцяжкі, прамысловыя кандыцыянеры, а на дахах — антэна-фідэрныя прылады электрасувязі кампаній, аператараў сотавай сувязі. Але кампенсацыйныя адлічэнні ў бюджэт за нанесеную шкоду былі адзінкавымі.

Для ліквідацыі выяўленых парушэнняў Генеральнай пракуратурай у Савет міністраў Рэспублікі Беларусь накіравана адпаведная інфармацыя, у Міністэрства культуры ўнесена прадстаўленне.

Па выніках разгляду актаў пракурорскага нагляду да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты міністр культуры Барыс Святлоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930