Знайсці
20.07.2017 / 12:083РусŁacБел

Хакер знайшоў просты спосаб скрасці крыптавалюты на $7,4 мільёна. Як?

Стартап CoinDash пазбавіўся буйной сумы з-за невядомага зламысніка. Хакер скраў амаль 43,5 тысячы эфірыуму. Эфірыум — адна з самых дарагіх на сёння крыптавалют. У даляравым эквіваленце сума выкрадзенага склала больш за $7,4 мільёна.

Падман адбыўся падчас краўдфандынгу. Стартап размясціў свае лічбавыя актывы (токены), якія маглі набыць інвестары. Існуюць прыклады, калі такім спосабам кампаніі за кароткі тэрмін збіралі велізарныя сумы дзякуючы папулярнасці крыптавалют.

Але ў выпадку з CoinDash усё выйшла інакш. Адразу ж пасля пачатку продажаў токенаў хакер падмяніў на сайце стартапа адрас кашалька, на які пералічваліся сродкі. Падман хутка выявіўся, прадстаўнікі кампаніі папярэдзілі інвестараў, каб яны не пераводзілі грошы. Аднак хапіла трох хвілін, каб на падроблены кашалёк была адпраўлена буйная сума.

Гэты крадзеж на сёння — адзін з самых буйных на рынку лічбавых валют.

Чытайце пра крыптавалюту: Топ-5 фактаў пра біткойны

Паводле rambler.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930