Знайсці
20.07.2017 / 12:124РусŁacБел

Ля берагоў Інданэзіі знайшлі рэдкі «летапіс» цунамі за 5000 гадоў

У прыбойнай пячоры на тэрыторыі Інданэзіі было выяўлена самае старажытнае сведчанне аб цунамі. Адбітку ў ападкавай пародзе меркавана каля 5000 гадоў. Аб знаходцы паведамляе Nature Communications.

Адкрыццё было зроблена ў пячоры на заходнім узбярэжжы Суматры на поўдзень ад горада Банда-Ачэх, які быў спустошаны цунамі ў снежні 2004 года. Знаходка ўяўляе сабой паслядоўныя пласты пяску, памёту кажаноў і абломкаў, якія ўтварыліся паміж першым і шостым тысячагоддзямі да нашай эры. Стратыграфічныя пласты, якія ўзніклі пазней, былі змытыя ў выніку цунамі 2004 года.

Даследчыкі вырылі ў L-падобнай пячоры шэсць траншэй і з дапамогай метаду радыевугляроднага аналізу высветлілі ўзрост пластоў парод. За названы перыяд, паводле даследавання, прайшло каля 11 цунамі. За 5000 гадоў адно тысячагоддзе прайшло наогул без цунамі, а яшчэ ў адно стагоддзе ўзбярэжжа пацярпела адразу ад чатырох удараў стыхіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930