Знайсці
20.07.2017 / 12:01РусŁacБел

Google два гады сакрэтна распрацоўвала новыя «разумныя» акуляры, якія хутка паступяць у продаж

Кампанія Google, якая больш за два гады таму спыніла продаж першай версіі сваіх акуляраў дапоўненай рэальнасці, мае намер зноў пачаць продажы палепшанай версіі гэтых смарт-акуляраў, праўда, толькі для бізнесу.

Google заяўляе, што ў Glass Enterprise Edition (так называецца новая мадэль) павялічаны тэрмін службы батарэі, і акуляры будуць зручнейшымі пры працяглым нашэнні.

Вонкава новыя акуляры па-ранейшаму нагадваюць арыгінальную мадэль з невялікім празрыстым дысплеем і ўбудаванай камерай.

Навінка будзе канкураваць, сярод іншага, з Microsoft HoloLens.

Многія меркавалі, што пасля леташняга сыходу ў адстаўку выканаўчага дырэктара кампаніі Тоні Фадэла праект «разумных акуляраў» наогул будзе зачынены.

Аднак падраздзяленне «Х» мацярынскай кампаніі Alphabet працягвала развіваць гэтую тэхналогію і нядаўна паведаміла на навінавым сайце Medium аб сваіх апошніх дасягненнях.

Як дадае часопіс Wired, усе, хто працаваў над праектам, абавязаліся трымаць у сакрэце існаванне Glass Enterprise Edition і для ўсіх фатаграфій пазіраваць ў старых акулярах.

На гэты раз акуляры будуць прадавацца праз кампаніі, якія спецыялізуюцца на праграмным забеспячэнні і якія будуць прапаноўваць іх як частку пакета разам з іншымі сваімі паслугамі. Кампанія Ubimax, якая базуецца ў Германіі і стварае праграмнае забеспячэнне для вытворчай сферы і дастаўкі, паведаміла Бі-бі-сі, што будзе браць за свой пакет каля 1500 еўра, не лічачы абаненцкай платы.

ВВС

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930