Знайсці
20.07.2017 / 09:3517РусŁacБел

Забойства Шарамета рызыкуе застацца страшнай таямніцай беларускай гісторыі

20 ліпеня 2016 года быў забіты выбітны журналіст-беларус Павел Шарамет.

Дыстанцыйна кіраваная бомба была закладзеная пад днішчам аўтамабіля сяброўкі Паўла Шарамета, уласніцы папулярнага партала «Украінская праўда» Алены Прытула. У машыне быў адзін Павел. Забойцы прывялі бомбу ў дзеянне праз некалькі хвілін пасля таго як ён выехаў. Выбух адбыўся на скрыжаванні каля дома, дзе жылі Прытула і Шарамет. Побач не было людзей: загінуў толькі Шарамет. 

Гэта была добра спланаваная, выкананая прафесійнымі забойцамі атака на журналіста, які працаваў адначасова на тры краіны — Украіну, Беларусь і Расію. Прычым Шарамет цесна кантактаваў з уплывовымі людзьмі ва ўсіх трох гэтых краінах.

За год следства так і не знайшло забойцаў. Няма і падазраваных. Мясцовыя, украінскія журналісты таксама не здолелі расследаваць злачынства. А беларускім журналістам па азначэнні цяжэй, амаль немагчыма разабрацца ў падзеях, што адбыліся на «чужой тэрыторыі».

Гібель Шарамета рызыкуе застацца адной са страшных таямніц у тым ліку і беларускай гісторыі.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930