Знайсці
20.07.2017 / 08:0019РусŁacБел

У 80-гадовага сенатара Макейна выявілі агрэсіўную пухліну мозгу

У 80-гадовага амерыканскага сенатара Джона Макейна дыягнаставалі пухліну мозгу, цяпер ён вывучае варыянты лячэння, паведамілі прадстаўнікі ветэрана-рэспубліканца.

Лячэнне можа ўключаць у сябе камбінацыю хіміятэрапіі і радыяцыйнага апрамянення. Паведамляецца, што Макейн знаходзіцца дома ў бадзёрым настроі.

Пухліну ў яго знайшлі падчас аперацыі на левым воку на мінулым тыдні, падчас якой яму выдалілі тромб з крывяносных сасудаў вока.

Аналіз тканін паказаў, што ў Макейна гліябластома — першасная пухліна мозгу.

Па словах дактароў Макейна, ён «вельмі добра» аднаўляецца пасля аперацыі, і ў цэлым стан яго здароўя выдатны.

Гліябластома — найбольш распаўсюджаная і агрэсіўная форма пухліны мозгу, якая часцей праяўляецца ў мужчын, чым жанчын. Рызыка яе ўзнікнення павялічваецца з узростам.

Макейн — даўні жорсткі крытык Расіі, а таксама і асабіста Уладзіміра Пуціна. Ён неаднаразова выступаў за падаўжэнне і ўзмацненне антырасійскіх санкцый.

Ён таксама выступаў супраць рэпрэсій у Беларусі, павагі правоў чалавека, у чэрвені 2015 года заявіў, што Беларусь заслугоўвае шанец на ўваходжанне ў ЕС і НАТА, але дзеля гэта трэба дэмакратызацыя.

***

Сенатар ад Арызоны з 1987 года, на выбарах прэзідэнта ЗША ў 2008 годзе ён быў кандыдатам ад Рэспубліканскай партыі і прайграў Бараку Абаме.

Маккейн правёў пяць з паловай гадоў у в'етнамскім палоне, дзе падвяргаўся катаванням. Быў вызвалены ў 1973 годзе, пасля падпісання Парыжскіх мірных пагадненняў.

Для сям'і Маккейна вестка аб яго захворванні сталася шокам, паведаміла 32-гадовая дачка сенатара Меган.

«З нас усіх у гэтай сітуацыі самы спакойны і ўпэўнены - мой бацька», — напісала яна ў «Твітары».

«Хвароба можа паўплываць на яго, але ён не здасца. Ён ніколі не здаецца», — дадала яна.

Прэзідэнт Дональд Трамп сказаў, што Маккейн «заўсёды быў змагаром», і пажадаў яму найхутчэйшага выздараўлення.

Былы прэзідэнт Барак Абама ў сваёй твіце напісаў: «Джон Маккейн — герой Амерыкі і адзін з самых адважных змагароў, якіх я калі-небудзь ведаў. Рак не ведае, з кім ён звязаўся. Задай яму, Джон».

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930