Знайсці
20.07.2017 / 00:028РусŁacБел

«Арт Сядзіба» і symbal.by пераязджаюць на новае месца

Наваселле адсвяткуюць ужо ў жніўні па адрасе праспект Машэрава, 18, куды культурная арганізацыя ды крама перасяляюцца з гандлёвага цэнтра «Маскоўска-Венскі».

«Гэта першы наш пераезд па ўласнай волі», — адзначае заснавальнік ды кіраўнік Павел Белавус. Прычына на гэты раз пазітыўная і жыццёвая: на квадратных метрах «Маскоўска-Венскага» ім стала цесна.

«Symbal.by стане вялікай крамай для ўсіх беларусаў і цікавым месцам для турыстаў. Тут жа будзе працаваць наш офіс, пункт самавывазу і служба дастаўкі. Адрас па суседстве зойме «Арт Сядзіба» — новае атмасфернае месца на мапе Мінска, з кавярняй, дзе можна будзе пачаставацца кавай, гарбатай з зёлкамі, узяць ці пакінуць беларускамоўную кнігу, з'есці смачны круасан, проста пасядзець за камп'ютарам або сустрэцца з цікавымі людзьмі. Зразумела, што там будуць праходзіць літаратурныя сустрэчы, лекцыі, кінапрагляды, прэзентацыі кніг і не толькі», — дзеліцца планамі Павел.

Макеты таго, як усё будзе выглядаць.

Побач з артсядзібаўцамі знаходзіцца культурны цэнтр «Корпус» і арт-прастора «Верх», у справе арганізацыі мерапрыемстваў яны збіраюцца аб’ядноўвацца.

Адчыніць свае дзверы для наведвальнікаў сядзіба і крама плануюць у жніўні, як толькі скончыцца рамонт. Працаваць будуць штодзённа. Пакуль жа ў штатным рэжыме працягвае работу інтэрнэт-крама symbal.by

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031