Знайсці
19.07.2017 / 21:0120РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Германіі: Санкцыі ў дачыненні да Расіі трэба паступова адмяняць

Еўрасаюз павінен перагледзець сваю пазіцыю адносна санкцый супраць Расіі і пачаць адмяняць іх, не чакаючы поўнага выканання мінскіх пагадненняў, заявіў міністр замежных спраў Германіі Зігмар Габрыэль.

Reuters

На яго думку, цяпер выкананне мінскіх дамоўленасцей на 100% невыканальнае. «У адпаведнасці з рашэннем ЕС мінскія дамоўленасці павінны быць выкананыя на 100%, перш чым санкцыі могуць быць знятыя таксама на 100%. Я лічу гэта немагчымым. Было б правільным патроху паслядоўна адмяняць санкцыі, каб паказаць, што варта рухацца ў кірунку да міру», — заявіў Габрыэль у інтэрв'ю часопісу Focus, паведамляе Newsru.

Габрыэль таксама заўважыў, што не толькі Расія павінна выкарыстоўваць свой уплыў на сепаратыстаў, але і ЗША павінны ўплываць на Кіеў. На пытанне журналіста, пры чым тут ЗША, калі канфлікт адбываецца ў цэнтры Еўропы, Габрыэль растлумачыў: «ЗША маюць вялікі ўплыў на Украіну. Я асабіста не належу да тых, хто быў бы шчаслівы, калі б амерыканцы адхіліліся ад сусветных спраў. Свет усё яшчэ застаецца нявызначаным. Дзяржсакратар ЗША Тылерсан удала вядзе знешнюю палітыку».

Журналісты нагадалі, што кіраўнік нямецкага МЗС часта сустракаецца з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным — ужо тры разы з моманту ўступлення ў пасаду ў студзені гэтага года. Габрыэль растлумачыў гэта наяўнасцю «мноства праблем», якія трэба вырашаць, у тым ліку ўкраінскі канфлікт.

Ён таксама адзначыў, што Пуцін «прадстаўляе інтарэсы Расіі» і мае «ўласны погляд» на тое, што адбываецца ва Украіне. «Але з ім можна вырашаць усе рознагалоссі выразна і наўпрост. Таму я і цаню гутаркі з ім», — растлумачыў ён.

Раней, усяго некалькі месяцаў таму, Габрыэль прытрымліваўся іншай пазіцыі па санкцыях ЕС супраць РФ. Так, у студзені бягучага года — пасля ўступлення на пасаду кіраўніка МЗС ФРГ — ён пацвердзіў, што для зняцця з Расіі еўрапейскіх санкцый неабходная поўная рэалізацыя мінскіх пагадненняў.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930