Знайсці
19.07.2017 / 19:348РусŁacБел

Парашэнка: Ва Украіны і Грузіі супольны агрэсар — Расія

Дзеля вызвалення сваіх акупаваных тэрыторый Украіны і Грузіі ад агрэсара — Расіі, гэтыя дзве дзяржавы павінны аб'яднаць намаганні і намаганні сусветнай супольнасці. Менавіта адзінства прымусіць Расію вызваліць акупаваныя ёю тэрыторыі іншых дзяржаў.

president.gov.ua

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас наведвання з грузінскім лідарам Георгіем Маргвелашвілі лініі размежавання з акупаваным Цхінвальскім рэгіёнам, піша Цензор.НЕТ.

«У нас ёсць агульны агрэсар — і ва Украіне, і ў Грузіі — гэта Расійская Федэрацыя. І як я ўжо сказаў — вельмі падобная сітуацыя на акупаваных тэрыторыях: беспарадак, безнадзейнасць, гуманітарная катастрофа. І што ж трэба зрабіць для таго, каб вызваліць гэтую тэрыторыю ад акупацыі? Мы падкрэсліваем, што гэта палітыка-дыпламатычны шлях. І для гэтага нам трэба адзінства ўсяго свету і салідарнасці з Грузіяй, і з Украінай. Я веру, што сёння свет аб'яднаны, Расія застаецца ў ізаляцыі. Расія павінна зрабіць крокі, якія будуць спрыяць дэакупацыі ўкраінскай і грузінскай тэрыторый», — падкрэсліў Парашэнка.

У сваю чаргу Маргвелашвілі заявіў, што грузінскія ўлады заклікаюць людзей з Паўднёвай Асеціі прыязджаць ў Грузію. «Ніколі ўкраінскі і грузінскі народы не зламаюцца і будуць стойкімі», — заявіў ён.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера