Знайсці
19.07.2017 / 17:415РусŁacБел

Былое тралейбуснае дэпо ля плошчы Перамогі выставяць на аўкцыён. Галерэя «Ў» пойдзе пад знос?

Участак зямлі ў квартале праспект Незалежнасці — праспект Машэрава — вул. Чырвоная — вул. Кісялёва, дзе раней было тралейбуснае дэпо, будзе выстаўлены на аўкцыён. Пра гэта гаворыцца на сайце Мінскага гарадскога цэнтра нерухомасці, піша Tut.by.

Калі менавіта пройдуць таргі, у цэнтры нерухомасці сказаць не могуць — дата яшчэ не прызначаная.

Фота: Валянцін Міхальцоў, TUT.ВУ

Прадаваць участак будуць пад жылы комплекс з аб'ектамі сацыяльна-грамадскага прызначэння і падземнымі паркінгамі.

mgcn.by

Ва ўчастка даўняя і складаная гісторыя: у 2003 годзе маскоўская «Маноліум-Працэсінг» бізнэсмэна Арама Екавяна і яго партнёра Андрэя Долгава выйграла тэндар на забудову гэтай зямлі. Меркавалася, што інвестар пабудуе элітнае жыллё, 5-зоркавы гатэль і бізнэс-цэнтр на агульную суму 500 млн даляраў. Каб атрымаць участак пад забудову, прадпрымальнік пагадзіўся выдаткаваць 15 млн даляраў на новае тралейбуснае дэпо ва Уруччы і пералічыць 1 млн даляраў на будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі. Аднак будаўніцтва ў цэнтры горада так і не пачалося. А ў 2014 годзе інвестдамову з маскоўскай кампаніяй горад скасаваў.

Між тым, як заўважыў у сваім фэйсбуку грамадскі актывіст Дзяніс Кобрусеў, пад знос паводле плана прызначаны будынак Галерэі «Ў». На схеме ён — пад нумарам 5. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930