Знайсці
19.07.2017 / 13:097РусŁacБел

Макей: Беларусь церпіць з-за канфлікту ва Украіне

Мінск катэгарычна не прымае сітуацыю, якая існуе ў трохкутніку «Беларусь — Расія — Украіна», заявіў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей, адказваючы на пытанні журналістаў пасля перамоваў са сваім латвійскім калегам Эдгарсам Рынкевічсам у Мінску.

Макей адзначыў, што беларуская пазіцыя ў адносінах да падзеяў ва Украіне нязменная і была заяўлена і шмат разоў пацверджана прэзідэнтам.

— І Расія, і Украіна — для нас самыя блізкія краіны на постсавецкай прасторы. Гэта нашы суседзі, нашы самыя галоўныя гандлёва-эканамічныя партнёры. Мы катэгарычна не прымаем той сітуацыі, якая існуе сёння ў гэтым трохкутніку «Беларусь — Расія — Украіна».

Мінск выступае за найхутчэйшае вырашэнне канфлікту, таму што адчувае негатыўны ўплыў канфлікту, дадаў міністр.

— Беларусь пакутуе з-за гэтага канфлікту, з-за таго, што існуюць узаемныя санкцыі паміж Расіяй і Еўрапейскім саюзам.

Небяспека для Беларусі яшчэ і ў тым, што ва Украіне, па афіцыйных дадзеных Кіева, на руках - 900 тысяч адзінак незарэгістраванай зброі.

— А па неафіцыйных дадзеных — 3-4 мільёны. У нас адкрытая мяжа з Украінай 1084 кіламетры, і ніхто не ведае, дзе можа апынуцца гэтая зброя. Мы прынялі на сваёй тэрыторыі больш за 160 тысяч украінскіх бежанцаў, далі ім правы фактычна роўныя з беларусамі.

Таму Беларусь імкнецца дапамагчы ўрэгуляваць сітуацыю ў рэгіёне і адносіны Расіі з Украінай, адзначыў Макей. Напрыклад - забяспечыць камфортныя ўмовы для працы ў Мінску кантактнай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930