Знайсці
19.07.2017 / 13:1520РусŁacБел

Напярэдадні візіту Лукашэнкі ў Кіеў у Беларусі няма зрухаў з трансляцыяй украінскага тэлеканала 

Ва Украіне беларускі канал «Беларусь-24» даступны, а вось у Беларусі ўкраінскі канал не з'явіўся.

20—21 ліпеня адбудзецца візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Кіеў.

Адным з вынікаў ранейшай такой сустрэчы — яшчэ ў снежні 2014-га — стала дамоўленасць пра ўключэнне ўкраінскага ТБ-канала ў беларускую сетку вяшчання, і наадварот.

Пра згоду па тэхнічных пытаннях з Ліліяй Ананіч заяўляў і міністр інфармацыі Украіны.

Праз два з паловай года сітуацыя такая. Ва Украіне беларускі канал «Беларусь-24» даступны, а вось у Беларусі ўкраінскі канал не з'явіўся.

У базавых кабельных пакетах па-ранейшаму можна знайсці толькі дзясяткі расійскіх каналаў, але ніводнага польскага ці амерыканскага. І ўкраінскага таксама ніводнага.

Ці можна чакаць, што ўкраінскі канал усё ж з'явіцца ў кабельных аператараў?

На вусны запыт «Нашай Нівы» адказны за супрацу з Украінай чыноўнік Мінінфарма не адказаў, дадаўшы, што можа гэта зрабіць «толькі з дазволу міністра». І папрасіў журналістаў саміх звярнуцца па такі дазвол для яго.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера