Знайсці
18.07.2017 / 20:0119РусŁacБел

Крэмль сфармуляваў сваю пазіцыю па Маларосіі

Абвяшчэнне кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанкі аб стварэнні Маларосіі з'яўляецца яго асабістай ініцыятывай. Пра гэта заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Па словах Пяскова, расійскія ўлады «пра гэта даведаліся сёння раніцай са СМІ». «Мы застаемся прыхільнымі мінскім дамоўленасцям», — падкрэсліў прадстаўнік Крамля.

Раней у аўторак Захарчанка абвясціў аб стварэнні Маларосіі. Ён распавёў, што яе сталіца будзе знаходзіцца ў Данецку. У самаабвешчанай рэспубліцы прапанавалі выбраць прадстаўнікоў ад усіх рэгіёнаў Украіны ў Канстытуцыйны сход, на якім будзе заснавана Маларосія і прынятая канстытуцыя новай краіны.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў адказ на заяву аб стварэнні Маларосіі зноў паабяцаў, што суверэнітэт над Данбасам і Крымам будзе адноўлены.

Пазней РБК са спасылкай на крыніцу паведаміў, што ідэя аб стварэнні Маларосіі ад Захарчанкі стала нечаканасцю для памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова, які курыруе ўкраінскія пытанні.

Раней у аўторак, 18 ліпеня, Пяскоў адмовіўся каментаваць ідэю стварэння Маларосіі. «Я пакуль пакідаю без каментароў гэтую тэму, яна падлягае асэнсаванню і аналізу. Расійскі бок захоўвае прыхільнасць мінскім дамоўленасцям, усё астатняе пакуль не каментуем», - падкрэсліў прэс-сакратар.

tvrain.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера