Знайсці
19.07.2017 / 00:1512РусŁacБел

Ад блізкай да Зямлі зоркі атрыманыя дзіўныя радыёсігналы. У нядзелю за імі будуць назіраць шмат навукоўцаў

Астраномы Універсітэта Пуэрта-Рыка ў Арэсіба сцвярджаюць, што атрымалі вельмі дзіўныя сігналы ад зоркі Ross 128, размешчанай адносна недалёка ад Зямлі (11 светлавых гадоў), паведамляе Space.com.

Чырвоны карлік. Ілюстрацыйнае фота

На працягу красавіка і траўня 2017 года навукоўцы даследавалі некалькі невялікіх чырвоных карлікаў (вакол некаторых з гэтых зорак былі выяўленыя планеты). Хоць у Ross 128 аб такіх планетах не было вядома, астраномы зафіксавалі дзіўныя сігналы ў запісе дынамікі спектру на інтэрвале дзесяць хвілін. Сігналы былі прынятыя 13 траўня і ўяўлялі сабой квазіперыядычныя непалярызаваныя пульсацыі, з падобнымі да дысперсіі ўласцівасцямі.

На думку астраномаў, гэта не могуць быць радыёчастотныя перашкоды мясцовага характару: такія сігналы давала толькі Ross 128, ад суседніх зорак не зыходзіць нічога падобнага. Пакуль навукоўцы разглядаюць тры версіі паходжання гэтых сігналаў: яны могуць тлумачыцца выкідамі, аналагічнымі выбухам на Сонцы, выпраменьваннямі нейкага аб'екта, які патрапіў у поле агляду Ross 128 або «следам» высокаарбітальнага спадарожніка.

Паколькі сігналы занадта слабыя для таго, каб іх маглі злавіць іншыя радыётэлескопы, астраномы Абсерваторыі Арэсіба дамовіліся з калегамі з праекту SETI аб выкарыстанні Антэнавай Рашоткі Алена і тэлескопа Грын-Бэнк для прыцэльнага назірання за Ross 128 у гэтую нядзелю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930