Знайсці
18.07.2017 / 17:2314РусŁacБел

Палеантолагі даказалі, чаму тыраназаўр не змог бы дагнаць чалавека

Навукоўцы выявілі сувязь паміж памерамі і хуткасцю руху жывёлаў, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Ecology & Evolution.

«Адкрыты намі закон ёсць універсальным і працуе для ўсіх жывёл, пачынаючы з кляшча і заканчваючы сінімі кітамі. Мы праверылі яго ў справе, вылічыўшы хуткасць руху жывёл, якія вымерлі, і чыя манера руху ўжо вывучалася пры дапамозе складаных біямеханічных сімуляцый», — распавядае Мірыям Хірт з універсітэта Ены (Германія).

Нямецкія натуралісты стварылі камп'ютарную мадэль істоты з дзвюма або чатырма нагамі, якая ўлічвала не толькі запасы наяўнай у яго энергіі, але і фізічныя законы, якія ўплываюць на рух цела ў прасторы, у тым ліку і сілу інэрцыі. Аказалася, што існуе нейкая мяжа масы, пасля дасягнення якой максімальная хуткасць бегу або палёту не расце, а падае з-за павелічэння інэрцыі.

Навукоўцы вылічылі, што тыраназаўры былі досыць павольнымі істотамі — яны бегалі з максімальнай хуткасцю 28 кіламетраў за гадзіну, што, як заўважае РІАН, прыкметна менш за рэкорд 44,7 кіламетра за гадзіну, пастаўлены Усейнам Болтам у 2009 годзе. Велацыраптары і патагорнісы, істоты сярэдніх памераў, бегалі прыкметна хутчэй — 38 і 50 кіламетраў на гадзіну.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930