Знайсці
19.07.2017 / 13:13РусŁacБел

Распрацаваная разумная тканіна, якая ператварае адзенне ў фітнес-трэкер

Навукоўцы з Гарвардскага ўніверсітэту распрацавалі «разумную» тканіну, якую можна выкарыстоўваць для вытворчасці адзення. Цікава тое, што ў тканіну не ўбудавана ніякіх дадатковых датчыкаў. Яна сама ўяўляе сабой «адзін вялікі датчык», піша Hi-News.

Ілюстрацыйнае фота

Даследаванне аб новай тэхналогіі вырабу тканіны для адзення апублікавана ў выданні Advanced Materials Technologies. «Разумная» тканіна складаецца з пласта крэмнія, размешчанага паміж двума пластамі серабрыстай тканіны, якая праводзіць электрычны ток. Праводнасць крэмнія значна менш за тую, якую мае тканіна, і такі «сэндвіч» ўтварае ёміставы датчык. Гэты датчык рэгіструе рух, улоўліваючы змены ў здольнасці ўтрымліваць зарад электрычнага поля паміж двума электродамі. Пры расцяжэнні тканіны крамянёвы пласт становіцца танчэйшым, а пласты тканіны збліжаюцца.

Па словах навукоўцаў, з такой тканіны можна вырабляць спартыўную вопратку і вопратку для сачэння за пацыентамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера