Знайсці
18.07.2017 / 13:37РусŁacБел

Японцы даставілі на МКС дрона-памочніка

Японскае аэракасмічнае агенцтва JAXA распрацавала для касманаўтаў на МКС дрона-памочніка па імені Int-Ball. Навінку ўжо даставілі на касмічную станцыю з дапамогай карабля Dragon кампаніі SpaceX.

Па сценах японскага адсека Kibo астранаўты расклеілі спецыяльныя знакі. З іх дапамогай Int-Ball арыентуецца ў прасторы і знаходзіць іх дзякуючы спецыяльнай скануючай камеры. Робат таксама мае два вялікіх вока, паміж якімі размешчана камера для здымання рознага відэа, якое раней здымалі самі касманаўты. А перамяшчаецца гаджэт з дапамогай дванаццаці ўбудаваных у корпус вентылятараў. Int-Ball можна запраграмаваць з МКС, а можна кіраваць нават з Зямлі.

gagadget.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930