Знайсці
18.07.2017 / 11:257РусŁacБел

Ісландская авіякампанія анансавала бясплатныя квіткі для пасажыраў

Гендырэктар ісландскай бюджэтнай авіякампаніі WOW air Скулі Могенсен (Skúli Mogensen) заявіў, што ў перспектыве квіткі для кліентаў лаўкостараў стануць бясплатнымі. Аб гэтым піша газета The Telegraph.

«У будучыні мы будзем плаціць вам (падарожнікам за палёты рэйсамі нашай авіякампаніі», — дадаў топ-менеджар. «Калі вы даверыліся нам і забраніравалі ў нас авіябілет, мы знізім для вас яго кошт да нуля і нават дамо грашовае ўзнагароджанне», — паабяцаў Могенсен.

У цяперашні час шэраг авіякампаній зарабляе, прадстаўляючы турыстам паслугі пракату аўтамабіляў, браніравання гасцініц і іншыя падобныя віды сэрвісу. Гэтая дзейнасць у выніку можа стаць нават больш выгаднай, чым продаж квіткоў.

У такім выпадку ў WOW air і іншых перавозчыкаў будзе магчымасць адмовіцца ад збірання платы за пералёт. Калі нават яны будуць плаціць пасажырам, іх бізнэс усё роўна застанецца рэнтабельным.

Па словах Могенсена, WOW air, магчыма, будзе заахвочваць у будучыні грашыма тых кліентаў, якія стануць публікаваць у сацсетках інфармацыю пра свой адпачынак і згадваць пры гэтым у пастах яго кампанію.

У лістападзе 2016 года кіраўнік найбуйнейшага лаўкостара Еўропы Ryanair Майкл О'Ліры казаў, што перавозчык можа зрабіць бясплатнай частку білетаў у найбліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў. Авіякампанія будзе зарабляць, падзяляючы з аэрапортамі выручку ад шопінгу пасажыраў на тэрыторыі транспартных вузлоў, тлумачыў ён тады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера