Знайсці
18.07.2017 / 08:2722РусŁacБел

Тры з пяці дэпутатаў у дэлегацыі Еўрапарламента ў Беларусь належаць да прарасійскіх рухаў Балтыі 

18—19 ліпеня ў Мінску будзе знаходзіцца дэлегацыя Еўрапарламента. На чале яе стаіць паляк Богдан Здраеўскі, які ўваходзіць у фракцыю Еўрапейскай народнай партыі. Але, што цікава, тры з пяці ўдзельнікаў дэлегацыі належаць да прарасійскіх партый краін Балтыі.

У дэлегацыю ўваходзіць Таццяна Жданок з Латвіі — яна ўваходзіць у фракцыю Зялёных, але ў Латвіі займала радыкальныя прарасійскія пазіцыі ў рамках руху «За правы чалавека ў адзінай Латвіі» (Запчел).

Іншы сябар дэлегацыі — таксама з Латвіі, Андрэй Мамыкін з левацэнтрысцкай партыі «Згода», што рэпрэзентуе інтарэсы пераважна расейскамоўнага насельніцтва.

І трэці дэлегат — Вальдэмар Тамашэўскі з Выбарчай акцыі палякаў Літвы. Ягоная структура дзейнічае ў саюзе з арганізацыямі расейскай меншасці і мае няпростыя адносіны з уладамі Літвы.

Нарэшце, пяты дэлегат — хрысціянскі дэмакрат з Германіі Міхаэль Галер.

Дэлегацыя мае адбыць сустрэчы ва ўрадзе і парламенце, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і апазіцыі.

Еўрапарламент не мае непасрэднага ўплыву на рашэнні краін ЕС ці бягучую дзейнасць Еўракамісіі, але адыгрывае істотную кансультатыўную і сімвалічную ролю.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930