Знайсці
18.07.2017 / 07:4417РусŁacБел

У Саудаўскай Аравіі правяраюць відэа з жанчынай у спадніцы ФОТАФАКТ

Улады Саудаўскай Аравіі пачалі расследаванне ў сувязі з публікацыяй у сацсетках відэа маладой дзяўчыны, якая гуляе ў спадніцы і кароткім топе па старажытным форце Ушайкір.

Дзяўчына на відэа — саудаўская мадэль Хулуд.

Відэа выклікала гарачыя спрэчкі ў сацсетках: некаторыя саудаўцы заклікалі яе арыштаваць за парушэнне ісламскіх нормаў, у той час як іншыя выступілі ў абарону дзяўчыны і пахвалілі яе за адвагу.

У Саудаўскай Аравіі правы жанчын моцна абмежаваныя і заснаваныя на патрыярхальнай форме шарыяту.

Жанчыны тут абавязаны насіць галаўныя хусткі і абаі — свабоднае адзенне, якое закрывае жанчыну з галавы да ног.

Ім таксама забаронена вадзіць машыну і знаходзіцца ў кампаніі мужчын, якія не з'яўляюцца іх сваякамі.

На відэа, першапачаткова апублікаваным у Snapchat, знятая Хулуд, якая ідзе па вузкай вулачцы форта старажытнай вёскі Ушайкір. Гэтая вёска — помнік даўніны, яна размешчана ў правінцыі Наджы, прыкладна за 155 км на поўнач ад Эр-Рыяда.

Надж — адзін з найбольш кансерватыўных рэгіёнаў Саудаўскай Аравіі. Тут у канцы 18 стагоддзя нарадзіўся заснавальнік вахабізму, аскетычнага кірунку суніцкага ісламу, Мухамад ібн Абд аль-Вахаб.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера