Знайсці
17.07.2017 / 16:064РусŁacБел

Сан-Марына стане першай краінай, якая пяройдзе на 5G

Сан-Марына стане першай у свеце краінай, якая перайшла на 5G. Чакаецца, што краіна пяройдзе на сеткі новага пакалення да канца 2018 года, пра гэта паведамляе выданне Il Sole 24 Ore.

Па дадзеных выдання, італьянскі аператар сувязі Telecom Italia Mobile (TIM) будзе выкарыстоўваць Сан-Марына ў якасці пляцоўкі для выпрабаванняў новай тэхналогіі. Чакаецца, што Telecom Italia падрыхтуе неабходную інфраструктуру за 2017 год.

Выданне падкрэслівае, што TIM праводзіць выпрабаванні ў Італіі, у тым ліку ў Турыне, аднак у Сан-Марына менш нарматыўных абмежаванняў на выкарыстанне радыёчастот, што пашырае магчымасці для разгортвання сетак 5G.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930