Знайсці
17.07.2017 / 12:393РусŁacБел

Навукоўцы апублікавалі ВІДЭА аблёту Плутона зондам New Horizons

Навуковая каманда зонда New Horizons адсвяткавала гадавіну сустрэчы зонда New Horizons з карлікавай планетай Плутонам, падрыхтаваўшы рэалістычную камп'ютарную мадэль таго, як зонд праляцеў над яе паверхняй два гады таму, і апублікавала яе на сайце НАСА.

Зонд New Horizons быў запушчаны ў космас больш за 11 гадоў таму, 19 студзеня 2006 года. Пасля запуску з мыса Канаверал ён стаў самым хуткім касмічным апаратам, якія дзе-калі стартавалі з Зямлі, рухаючыся з хуткасцю 58,5 тысячы кіламетраў на гадзіну.

У сярэдзіне ліпеня 2015 года ён прыбыў у сістэму Плутона, праляцеўшы за 13 тысяч кіламетраў ад планеты. Здымкі і даследаванні, якія зрабіў зонд, кардынальна змянілі думкі навукоўцаў наконт Плутона. Ён аказаўся не проста кавалкам лёду на ўскрайку нашай зорнай сістэмы, а звычайнай, хаця і карлікавай, планетай, якая заўсёды рэгенеруецца і «жыве» паўнавартасным жыццём.

На відэа можна ўбачыць, як зонд пралятае над раўнінамі Спадарожніка, плямай Ктулху, пласкагор'ем Вояджэра, раўнінай Піянер і правалінай Тартар. Усе гэтыя формы рэльефу былі рэканструяваныя навукоўцамі ў трохмерным выглядзе пры дапамозе здымкаў, атрыманых камерамі New Horizons, і павялічаныя ў 2-3 разы для павышэння нагляднасці.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера