Знайсці
16.07.2017 / 17:317РусŁacБел

Пачынаецца новы сезон «Гульні тронаў»

Першая серыя сёмага сезону «Гульні тронаў» выходзіць у нядзелю, 16 ліпеня.

Фота pogd.es

Гэты сезон складзецца з 7 эпізодаў і стане экранізацыяй чарнавога варыянту другой паловы раману «Вятры зімы», які пісьменнік Джордж Марцін не паспеў завяршыць да напісання сцэнарыя, піша «Еўрарадыё».

З трэйлераў, якія выйшлі перад прэм’ерай новага сезону, вынікае, што Дайнерыс апынецца на Драконавым камяні, Ар’я вернецца на Поўнач, а Сэрсэя будзе змагацца са сваімі ворагамі.

Дарэчы, з нагоды выхаду новага сезона «Гульні тронаў» у дадатку па вывучэнні замежных моваў Duolingo з’явіцца курс высокай валірыйскай мовы — менавіта на ёй размаўляе Дайнэрыс Таргарыен.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930