Знайсці
15.07.2017 / 15:2516РусŁacБел

Беларускія памежнікі не прапусцілі дэлегата З'езду беларусаў свету з Украіны

14 ліпеня на ўездзе ў Беларусь у памежным пункце пропуску «Новая Гута» (Гомельская вобласць) быў затрыманы сябра Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» архіепіскап Святаслаў Логін (БАПЦ), які ехаў на VII З'езд беларусаў свету.

Пры спробе перасекчы мяжу каля 18:00 яму было заяўлена пра забарону ўезду ў Рэспубліку Беларусь і пастаўлены адпаведны штамп у пашпарт. Святаслаў Логін быў вымушаны вярнуцца ва Украіну ў памежны пункт «Новыя Ярылавічы».

Па словах Логіна, беларускія памежнікі паводзіліся карэктна, але прычыны забароны ўезду ў Беларусь беларускаму святару, як і тэрміну забароны, назваць не змаглі.

Падобны выпадак адбыўся з арх. Святаславам і ў 2015 годзе, але ў адказ на адпаведны зварот МУС РБ адмовілася назваць прычыну і тэрмін забароны яму ўезду ў Беларусь. Архіепіскап лічыць, што забарона на ўезд можа быць звязана з рашэннямі расійскага боку, у прыватнасці ФСБ РФ, бо 3 сакавіка 2015 года Беларусь падпісала пагадненне з РФ аб узаемным прызнанні адмовы ва ўездзе на тэрыторыю дзяржаў.

novychas.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера