Знайсці
14.07.2017 / 15:4112РусŁacБел

У Беларусі з’явіўся новы тэлеканал — «Светлае ТБ»

Тэлеканал раней працаваў толькі ў Барысаве, а цяпер выходзіць на агульнанацыянальны ўзровень, з'яўляючыся ў пакетах вяшчання кабельных аператараў.

Аўдыторыя — 0+, для самых маленькіх гледачоў ёсць спецыяльныя рубрыкі.

Каля 60% кантэнту тэлеканал вырабляе сам. Частка праграм уласныя, іншыя адаптаваныя.

Канал пазіцыянуе сябе як адукацыйны і культурна-асветніцкі. Хіба найбольш адметны праект — праграмы «Зрабі сам», дзе гледачам падказваюць, як гатаваць стравы, рабіць цікавыя падарункі, пачаць маляваць, навесці ідэальны парадак, разабрацца ў камп'ютары, знайсці новае прымяненне старым рэчам і іншае. «Зрабі сам» выходзіць чатыры разы цягам дня.

Сярод іншых праектаў — «Беларусь самабытная», дзе па-беларуску распавядаюць пра адроджаныя нацыянальныя традыцыі, абрады і святы, знаёмяць з беларускімі народнымі песнямі.

Таксама ў праграме перадач будуць расповяды пра розныя гарады і краіны, парады дактароў, рэцэпты карысных страў і напояў, размовы з псіхолагам, гутаркі са святаром і іншае.

Канал мае сурдапераклад.

Заснавальнік тэлеканала — ТАА «Светлае тэлебачанне». Дырэктар і адначасова галоўны рэдактар канала — Сяргей Білецкі.

НР

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930