Знайсці
14.07.2017 / 12:1612РусŁacБел

Cіноптыкі распавялі, калі ў Беларусь вернецца лета

Фота Сяргея Гудзіліна

Сёння днём франты сышлі на ўсход краіны і на тэрыторыю нашай краіны накіравалася халоднае паветра са Скандынавіі. Так што ў гэтыя выходныя чакаецца халаднаватае няўстойлівае надвор'е, распавялі ў Белгідрамеце.

У суботу, 15 ліпеня, па паўночна-ўсходняй палове пройдуць дажджы, а днём у асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей — кароткачасовыя навальнічныя. Тэмпература паветра ноччу +6 + 12°С, максімальная днём +15 + 21°С, у паўднёвых раёнах паветра прагрэецца да + 23°С.

У нядзелю, 16 ліпеня, у асобных раёнах краіны, у асноўным па паўночна-ўсходняй палове краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу +7 + 13°С, днём +17 + 24°С, па паўночным усходзе ў дажджах не вышэй за +14 + 16°С.

На наступным тыдні надвор'е пачне паляпшацца, тэмпературны фон павысіцца і да сярэдзіны тыдня дзякуючы антыцыклону, які распаўсюдзіцца з Заходняй Еўропы, вернецца ліпеньскае надвор'е.

У панядзелак, 17 ліпеня, у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ноччу +7 + 13°С, днём +17 + 24°С, па поўдні да + 25°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера