Знайсці
14.07.2017 / 10:561РусŁacБел

Пленэр у Друі, прысвечаны Скарыну, пачнецца 22 ліпеня

З 22 па 30 ліпеня ў Друі, што на Браслаўшчыне, у кляштары пры парафіі Святой Тройцы пройдзе трэці міжнародны мастацкі пленэр.

У пленэры возьмуць удзел сорак прафесійных мастакоў з Беларусі і замежжа.

Асноўная мэта пленэру ў старажытных мурах — дыялог рэлігіі і мастацтва, будаўніцтва перспектываў мастоў, пошук агульнай гамы, дэталізацыя адценняў сугучча і сумоўя.

2017 год з’яўляецца асаблівым. Роўна 500 год таму беларусы атрымалі першую друкаваную кнігу. Гэта не быў пераклад філасофскіх вучэнняў Арыстатэля ці медычных трактатаў Ісхака ібн Хунайна. Гэта была кніга, што злучыла ў сабе і спрадвечную мудрасць, і ацаленне разам — Біблія!

Сёлетні летні Друйскі мастацкі пленэр не можа не ператварыцца ў СКАРЫНЭР, не ўзняць тэму важнай падзеі і гонару для нашай нацыі — перакладу Бібліі Францішкам Скарынам.

30-га ліпеня адбудзецца выстава мастацкіх працаў па выніку пленэру. На вернісаж, што распачнецца а 10.00 у будынку пабернардзінскага кляштару, будзе доўжыцца на працягу аднаго дня, запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Друя знаходзіцца ў памежнай зоне, усім яе гасцям, грамадзянам РБ неабходна мець пры сабе пашпарт пры ўездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930