Знайсці
13.07.2017 / 22:5110РусŁacБел

Прыватная кампанія плануе пачаць камерцыйнае бурэнне на Месяцы ў 2020 годзе

Пакуль гіганты касмічнай галіны з розных краін толькі плануюць паставіць на паток палёты касмічных апаратаў да натуральнага спадарожніка Зямлі, прыватная кампанія Moon Express падумвае атрымаць з палётаў на Месяц камерцыйны прыбытак, піша Hi-news.ru. Зрабіць гэта плануецца за кошт здабычы месяцовай пароды і транспарціроўкі яе назад за Зямлю. Свае амбітныя планы кіраўніцтва кампаніі плануе ўвасобіць у жыццё ўжо да 2020 года.

Кампанія Moon Express стала вядомая грамадскасці пасля таго, як прыняла ўдзел у конкурсе Google Lunar Xprize, пераможца якога атрымае ад пошукавага гіганта $20 мільёнаў. На сёння менавіта гэтай кампаніі прадказваюць перамогу ў конкурсе. Адной з абавязковых умоваў конкурсу з'яўляецца стварэнне ўласнага месяцахода і адпраўка яго на спадарожнік Зямлі да канца 2017 года. Менавіта таму Moon Express плануе ў найбліжэйшы час ажыццявіць свой праект, які складаецца з некалькіх касмічных місій. Гэтая кампанія стала першай, якая атрымала ад урада ЗША афіцыйны дазвол на пасадку на паверхню Месяца.

Першая місія носіць назву «Lunar Scout». Падчас яе кампанія адправіць на Месяц некалькі грузаў, якія ўключаюць Міжнародную месяцовую абсерваторыю, а таксама некалькі навуковых інструментаў, якія з'яўляюцца часткай даследчай праграмы «Moonlight». Гэта дазволіць разлічыць кошт і эфектыўнасць дастаўкі грузаў з Зямлі да Месяца. Другім этапам праекта стане місія па даследаванні паўднёвага полюса Месяца. Там плануецца ўсталяваць даследчы пост, асноўнай мэтай якога будзе пошук вады і каштоўных мінералаў.

Трэцяя экспедыцыя будзе самай маштабнай. Менавіта з гэтага моманту кампанія плануе пачаць здабываць месяцовыя рэсурсы для іх наступнага продажу. У ходзе місіі плануецца даставіць першыя ўзоры месяцовай пароды назад на Зямлю. 

hi-news

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930