Знайсці
13.07.2017 / 16:10РусŁacБел

15 ліпеня ў Мінскім заапарку адбудзецца акцыя «Дзень усмешкі з R.O.C.S.»

Пачатак акцыі а 11-й.

Прыгожая ўсмешка — заклад здароўя. Каб ўсмешка была сапраўды прыгожай, а зубы здаровымі — іх неабходна даглядаць, і робяць гэта не толькі людзі, але і жывёлы. А якім чынам жывёлы Мінскага заапарка даглядаюць сваю ротавую поласць, 15 ліпеня раскажа медыцынскі прадстаўнік кампаніі R.O.C.S.

Таксама будзе працаваць фотабудка, дзе кожны ахвотны зможа зрабіць бясплатнае імгненнае фота.

 У гэты ж дзень у сацыяльных сетках будзе адкрыта галасаванне за найлепшае фота ў пабліку «Гэта Мінск, дзетка!».

І тры пераможцы з самай вялікай колькасцю «лайкаў» атрымаюць падарункі ад R.O.C.S!

Акрамя таго, самых актыўных і дапытлівых чакаюць прыемныя сюрпрызы!

Запрашаем усіх 15 ліпеня а 11:00 у Мінскі заапарк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера