Знайсці
13.07.2017 / 13:3313РусŁacБел

Якія непрыемнасці можа прынесці вялікі айсберг, што адкалоўся ад Антарктыды? Каментар навукоўца

Самы вялікі за ўсю гісторыю Антарктыды айсберг, які нядаўна аддзяліўся ад ледніка Ларсен С, можа даставіць непрыемнасці, паведамляе РІА Навіны. 

© AFP 2017 / Torsten Blackwood

Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута геаграфіі РАН, кандыдат геаграфічных навук Андрэй Глазоўскі патлумачыў працэсы, якія адбываюцца ў Антарктыдзе.

«Гэта не віна глабальнага пацяплення, гэта натуральны працэс: Антарктыда так губляе сваю масу. Снег падае на кантынент, назапашваецца ў выглядзе гіганцкай масы — гэта ледавіковае покрыва Антарктыды, а потым ад яго адколваюцца такія вялікія кавалкі, у асноўным гэта айсбергі. Зараз Антарктыда ў цэлым трохі губляе — прычым не «плюс-мінус», а абсалютна губляе — каля 150 кубічных кіламетраў у чыстым выглядзе. Гэта значыць, выцякае з яе больш, чым прыходзіць», — сказаў Андрэй Глазоўскі.

Па словах навукоўца, айсберг не паўплывае на ўзровень Сусветнага акіяна, але можа стварыць складанасці для суднаходства.

«Айсберг не тое каб кудысьці паплыў, але ён аддзяліўся ад плывучай пліты, стаў самастойным. Далей у яго лёс такі: ён будзе павольна адпаўзаць ад Антарктыды, ісці на поўнач. Далей ён можа пайсці ў вобласць, дзе назіраецца суднаходства, і там могуць быць непрыемнасці. Цяпер цяжка сказаць, куды ён пойдзе. Там ёсць кругавая плынь, і ён можа пакружыць трохі і пайсці далей. Адразу скажу: ён не паўплывае на ўзровень Сусветнага акіяна, таму што адкалоўся ад плывучай пліты. Але калі б ён запоўз на кантынент, то ўзровень акіяна падняўся б прыкладна на тры міліметры. Гэта вельмі прыстойна. Цяпер узровень Сусветнага акіяна падымаецца прыкладна на тры міліметры ў год, але гэта ўнёсак усіх леднікоў Антарктыды і Грэнландыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930