Знайсці
13.07.2017 / 11:171РусŁacБел

На праспекце Машэрава забароняць некалькі левых паваротаў

Каб павялічыць прапускную здольнасць, павысіць бяспеку на пр. Машэрава змяняецца арганізацыя дарожнага руху, паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Названыя і тэрміны — да 14 ліпеня 2017 г. Да гэтага часу на пр. Машэрава ад вул. Даўмана да вул. Крапоткіна нанясуць новую гарызантальную дарожную разметку. На скрыжаванні пр. Машэрава і вул. М. Багдановіча на святлафорах дэмантуюць дадатковыя стрэлкі налева з вул. М. Багдановіча ў абодвух кірунках. Адпаведна зменіцца рэжым працы святлафорнага аб'екта. Арганізуюць альтэрнатыўныя развароты на пр. Машэрава, нанясуць адпаведную гарызантальную дарожную разметку, дэмантуюць і ўсталююць адпаведныя дарожныя знакі.

На скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Куйбышава забароняць паварот налева з пр. Машэрава на вул. Куйбышава з боку вул. Чырвоная. Адпаведна зменіцца графік працы святлафораў, арганізуецца альтэрнатыўны разварот на пр. Машэрава каля будынка 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра, будзе нанесеная адпаведная гарызантальная дарожная разметка. Да таго ж дэмантуюць і ўсталююць адпаведныя дарожныя знакі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера