Знайсці
12.07.2017 / 13:18РусŁacБел

22 ліпеня ў Каптарунах стартуе форум пагранічнага кіно

22—23 ліпеня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» стартуе Міжнародны форум пагранічнага кіно «Хранатоп. ART: REBOOT» з удзелам праграм Міжнароднага канскага фестывалю (г.Канск, Расія), дакументальнага кіно Інстытута Адама Міцкевіча (Польшча), Docudays (Украіна), беларускага маладога кіно.

На працягу 2 дзён на адкрытым паветры адбудуцца кінапаказы, сустрэчы з рэжысёрамі, лекцыі, абмеркавання, якія звяртаюцца да тэмы памежжа — у музыцы, тэатры, філасофіі і — кіно. 

У арт-фестывалі возьмуць удзел: рэжысёр Андрэй Кудзіненка, філосафы Альміра Усманава і Андрэй Горных, гукарэжысёр Яўген Рагозін, музыкант Наста Шпакоўская (Naka), кінакрытык Антон Сідарэнка.

Адмысловыя госці — Андрэй Сільверстаў, прадзюсар, рэжысёр незалежнага кіно, заснавальнік Лігі эксперыментальнага кіно, клуба Сіне-Фантом, прэзідэнт Канскага фестывалю (Канск, Расія), рэжысёры з Польшчы Пётр Расалоўскі (Piotr Rosołowski) і з Украіны Аляксандра Чупрына, чые фільмы будуць паказаны ў рамках форуму.

24—28 ліпеня Форум працягне адукацыйны кіналетнік Андрэя Палупанава і Андрэя Кудзіненкі, у рамках якога на працягу тыдня група студэнтаў пройдзе экстрэмальны шлях ад нараджэння ідэі да гатовага фільма. Вынікам школы стануць кароткаметражныя фільмы, знятыя ў Каптарунах, найлепшыя з якіх увойдуць у кінаальманах «Хронотоп».

З поўнай праграмай фестывалю можна азнаёміцца тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930