Знайсці
12.07.2017 / 10:0515РусŁacБел

Беларускі хакеіст адмовіўся мяняць грамадзянства на расійскае, ён вымушаны пакінуць Расію

Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні аднабаковага кантракту, разлічанага на адзін год, з беларускім абаронцам Уладзімірам Дзянісавым, паведамляе афіцыйны сайт ХК «Дынама-Мінск». Хакеіст адмовіўся мяняць грамадзянства на расійскае, таму ён вымушаны пакінуць расійскі клуб. 

Уладзімір Дзянісаў. Фота: hockey.by

33-гадовы гулец абароны выдатна вядомы заўзятарам «Дынама-Мінск». З 2009 2013 год гэты выхаванец наваполацкага хакея ўжо абараняў колеры «зуброў», быў асістэнтам капітана і нават прымерваў капітанскую нашыўку ў некалькіх матчах.

Усяго на рахунку Дзянісава 148 матчаў у складзе «Дынама», у якіх ён закінуў 10 шайбаў і зрабіў 13 выніковых перадач.

Нядаўна чалябінскі «Трактар» скасаваў кантракт з Дзянісавым, якому прапаноўвалі змяніць грамадзянства, але беларус адмовіўся.

За свой папярэдні клуб, чалябінскі «Трактар», Уладзімір Дзянісаў правёў у КХЛ 73 матчы, у якіх набраў 5 ачкоў (2 галы + 3 выніковыя перадачы) пры паказчыку карыснасці «+18» і 88 хвілінах штрафу.

Уладзімір Дзянісаў перайшоў у «Трактар» падчас сезона-2015/16 з казанскага «Ак Барса».

За зборную Беларусі выступаў на 9 чэмпіянатах свету (2006—2012, 2013, 2014, 2017), на Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы і ў кваліфікацыі да Гульняў-2014 у Сочы. Быў капітанам зборнай Беларусі на ЧС-2012.

На мінулым ЧС-2017 у Парыжы Уладзімір Дзянісаў адыграў толькі 2 матчы і адзначыўся галявым пасам, пасля атрымаў пералом пальца на руцэ і выбыў са строю да канца турніру.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера