Знайсці
11.07.2017 / 17:2719РусŁacБел

Падпорныя сцены на праспекце Пушкіна ў Мінску ўпрыгожылі беларускім арнаментам ФОТА

Падпорныя сценкі на пр. Пушкіна каля дамоў № 32, 34 і № 83, 85 упрыгожылі беларускім арнаментам, перадаюць «Мінск-Навіны».

У сакавіку ў ходзе аб'езду прадстаўнікамі адміністрацыі Фрунзенскага раёна, ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама», УП «Мінскзеленбуд» і мясцовых камунальных службаў каркасных вуліц — пр. Пушкіна і вул. Прытыцкага — абмяркоўваліся варыянты рамонту гэтых сцен. Бетонныя канструкцыі мелі не вельмі прэзентабельны знешні выгляд, і прапаноўвалася да іх афармлення падысці нестандартна.

«Пасля ўзгаднення з кіраўніцтвам раёна спыніліся на гэтым варыянце», — распавёў дырэктар УП «Рамаўтадар Фрунзенскага раёна» Генадзь Насевіч (падпорныя канструкцыі знаходзяцца на абслугоўванні гэтага прадпрыемства).

Пасля рамонтных работ сценкі пафарбавалі ў светла-шэры колер, дадалі блакітныя палосы, нанеслі ўзор беларускага арнаменту.

«Спадзяемся, жыхары горада ацэняць, але галоўнае, не размалююць», — адзначыў Насевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930