Знайсці
10.07.2017 / 21:056РусŁacБел

У Мінску ў 2018 годзе плануюць палепшыць якасць вадаправоднай вады

Якасць пітной вадаправоднай вады плануюць палепшыць у Мінску ў 2018 годзе. Пра гэта паведаміў дырэктар камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Мінскводаканал» Алег Аўруцін ў ходзе аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме, пішуць «Мінск-Навіны».

«Інвестыцыйнае развіццё «Мінскводаканала» прадугледжвае тэхнічнае пераўзбраенне вытворчасцяў, укараненне прагрэсіўных тэхнічных, тэхналагічных, экалагічных, энергазберагальных мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне якасці паслуг і зніжэнне выдаткаў, — удакладніў Аўруцін. — У цяперашні час прадпрыемства рэалізуе мерапрыемствы па забеспячэнні насельніцтва Мінска пітной вадой палепшаных арганалептычных уласцівасцяў. Па замове прадпрыемства распрацавана перадпраектная дакументацыя па аб'екце рэканструкцыі будынкаў хлоркавай гаспадаркі з ужываннем хларыду натрыю на ачышчальнай вадаправоднай станцыі. Рэалізацыя праекта дазволіць цалкам адмовіцца ад прымянення небяспечнага рэчыва хлору. Тэрмін рэалізацыі — сакавік 2018 года».

Па стане на 1 ліпеня 2017 г. на балансе «Мінскводаканала» знаходзіцца 3 065 км водаправодных сетак, у сістэме водаадвядзення — 1 854 км сетак. Эксплуатуецца прадпрыемствам Вілейска-Мінская водная сістэма, якая ўключае дзясяткі кіламетраў каналаў. Штогод па канале падаецца каля 120 млн. куб. м вады. Тры чвэрці гэтага аб'ёму выкарыстоўваецца для задавальнення гаспадарча-пітных патрэб насельніцтва і тэхнічнага водазабеспячэння прамысловых прадпрыемстваў, астатняя частка ідзе на абвадненне Свіслачы і Сляпянскай воднай сістэмы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера