Знайсці
10.07.2017 / 13:3522РусŁacБел

Навукоўцы канчаткова даказалі: не можа быць жыцця на Марсе

У Эдынбургскім універсітэце выявілі, што перхлараты на Марсе ўзмацняюць бактэрыцыднае дзеянне ультрафіялетавага святла, вынікае са справаздачы навукоўцаў, апублікаванай у Scientific Reports. 

Фотаздымак Марса з МКС

Навукоўцы паведамляюць, што Марс непрыдатны для існавання мікраарганізмаў праз наяўнасць на паверхні планеты хімічных злучэнняў, званых перхларатамі. Гэтыя рэчывы з'яўляюцца солямі хлоркавай кіслаты і атрутныя для жывых істот.

Па словах спецыялістаў, аксіды жалеза і пераксід вадароду, якія таксама існуюць на Марсе, узмацняюць уздзеянне перхларатаў, паскараючы смерць бактэрый у 10,8 разы.

Перхлараты былі знойдзеныя на Марсе ў 2008 годзе, калі спушчаны на планету апарат «Фенікс» правёў аналіз хімічнага складу марсіянскага грунту. Аказалася, што канцэнтрацыя злучэнняў у глебе складала 0,4-0,6%. Гэта значэнне пацвердзілі пробы, узятыя марсаходам Curiosity. Улічваючы, што на паверхню планеты падае ультрафіялетавае выпраменьванне, такое ўтрыманне перхларатаў можа стаць прычынай адсутнасці на ёй іншапланетных формаў жыцця.

Чытайце таксама: Ілан Маск апублікаваў план асваення Марса: «На Зямлі чалавецтву немінуча пагражае выміранне»

Ілья Параскевіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930