Знайсці
09.07.2017 / 21:3454РусŁacБел

Міхалок рэзка выказаўся пра блогера Матольку, але аказалася, што зблытаў яго з Ганнай Бонд

У суботу падчас канцэрта на хутары Шаблі ў Валожынскім раёне музыка Сяргей Міхалок з гурту Brutto ( раней «Ляпіс») адказаў блогеру Антону Матольку.

Гаворка была пра нібыта крытычныя заўвагі ў сацсетках аб удзеле Міхалка ў рэкламе авіякампаніі «Белавія», дзе спявак чытае верш Багдановіча «Слуцкія ткачыхі».

Міхалок падшпіліў: «У мяне ёсць сястрычка Волька, а ўчора я даведаўся, што ёсць нейкі Матолька».

Міхалок рэзка адхіліў абвінавачванні ў «калабарацыі». Ён у метафарычнай форме і характэрным сумбурным стылі заявіў пра неабходнасць жыць жыццём сваёй краіны, быць пазітыўным, заявіў, што хоча, каб беларуская мова і беларушчына асацыяваліся з сілай, а не слабасцю. Міхалок таксама асудзіў людзей, якія займаюцца крытыканствам з нагодай і без нагоды. Вечны хайп адцягвае ад праўдзівага жыцця, такую думку правёў Міхалок.

Публіка прыняла гэты пасаж Міхалка апладысментамі.

Як напісаў у фэйсбуку сам Антон Матолька, словамі Міхалка ён быў здзіўлены і збянтэжаны, бо не толькі нідзе не крытыкаваў рэкламны ролік, але нават не бачыў яго.

Сёння раніцай прадзюсар «Брута» Антон Азізбекян напісаў у фэйсбуку, быццам Міхалок пераблытаў Матольку з Ганнай Бонд. Такім чынам, кола ўцягнутых у гэтую дзіўную гісторыю людзей працягвае пашырацца.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930