Знайсці
07.07.2017 / 12:436РусŁacБел

Цяпер пачнуць штрафаваць пасажыраў, якія аддалі грошы кіроўцу, але не забралі білет

З гэтага часу кантралёры будуць штрафаваць безбілетных пасажыраў прыгарадных аўтобусаў, нават калі тыя аддалі грошы за праезд кіроўцу. Пра гэта паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» начальнік кантрольна-рэвізорскай службы ГП «Мінсктранс» Юры Давідовіч.

— Раней у такіх сітуацыях кантралёры прад'яўлялі прэтэнзіі ў асноўным кіроўцам, паколькі бывалі выпадкі, калі яны не выдавалі квіткі пасажырам, знаходзячы розныя апраўданні: то касавы апарат зламаўся, то стужка скончылася, — распавядае Ю. Давідовіч. — Ці перадавалі грошы за праезд пасажыры, кантралёры звычайна высвятлялі з дапамогай сведак — саміх пасажыраў. І толькі калі высвятлялася, што чалавек прымудрыўся не заплаціць за паездку, яго штрафавалі або складалі пратакол.

Аднак зараз кіраўніцтвам ГП «Мінсктранс» прынята рашэнне аб тым, што тыя пасажыры, якія перадалі кіроўцу грошы на квіток, але яго не ўзялі, будуць карацца штрафам (0,7 базавай велічыні). Зараз ужо апраўданні кшталту «я аддаў грошы, але не атрымаў квіток» у разлік брацца не будуць. Таму ў абавязковым парадку трэба патрабаваць квіток у кіроўцы!

Нагадаем, што на прыгарадных маршрутах, як і на гарадскіх, дзейнічае аўтаматызаваная сістэма аплаты і кантролю праезду (АСОКП). Можна без праблем карыстацца электронным праязным і забыцца пра папяровыя білеты. Аднак чамусьці на прыгарадзе карткі БСК выкарыстоўваюць толькі некалькі працэнтаў пасажыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930