Знайсці
07.07.2017 / 12:212РусŁacБел

На 90-м годзе жыцця памёр пісьменнік Уладзімір Мехаў 

Уладзімір Мехаў (Няхамкін) нарадзіўся ў 1928 годзе ў Рагачове. Вучыўся на аддзяленні журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», ва ўніверсітэцкай шматтыражцы. Пасля ўніверсітэта працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзела. Пазней быў рэдактарам на Беларускім радыё. 

У літаратуры — з 1951 года. Выступаў у прозе, пісаў п'есы для падлеткаў, быў сцэнарыстам больш як дваццаці дакументальных фільмаў, шэрагу радыёпастановак, пераклаў на беларускую мову кнігу татарскага пісьменніка Ш. Ракіпава «Адкуль ты, Жан?».

Развітанне з пісьменнікам пройдзе заўтра, 8 ліпеня, ад 12 да 15 у рытуальнай зале Рэспубліканскай бальніцы кіраўніцтва справамі прэзідэнта (Мінск, Чырвонаармейская, 10).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031