Знайсці
06.07.2017 / 18:292РусŁacБел

Мемарыяльныя дошкі Янку Купалу з'явяцца ў Славакіі

Мемарыяльныя дошкі Янку Купалу будуць устаноўленыя ў Славакіі, паведаміла дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае БЕЛТА.

«У наступным годзе плануецца ўсталяваць мемарыяльныя дошкі ў Славакіі. Ужо распрацаванае эскізнае рашэнне, атрыманая згода мэраў гарадоў», — распавяла Алена Ляшковіч. Таксама прапрацоўваецца пытанне аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі беларускаму паэту ў Фінляндыі. «Дошку плануецца ўсталяваць побач з вадаспадам Іматры, дзе ў 1910 годзе пабываў народны паэт і якому прысвяціў знакаміты верш «Над Іматрай», — дадала дырэктар музея.

Як адзначыў намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік, Янка Купала — адзін з самых яркіх і таленавітых майстроў слова, які вывеў беларускую паэзію на сусветны ўзровень. Цяпер Міністэрства культуры Беларусі сумесна з музеем Янкі Купалы праводзіць шэраг мерапрыемстваў з нагоды святкавання 135-гадовага юбілею паэта. Сярод іх — выставы ў Сербіі, Малдове, Латвіі, Славеніі, Грузіі, якія будуць арганізаваныя да канца года. Намеснік міністра выказаў упэўненасць у тым, што ўсе мерапрыемствы з нагоды юбілею будуць мець шырокі рэзананс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930