Знайсці
06.07.2017 / 17:398РусŁacБел

Уладзь Лянкевіч. Песня пра Балота

Творчасць гурта TonqiXod — той выпадак, калі музыка ператвараецца ў паэзію, а сама паэзія становіцца музыкай. «Песня пра Балота» Уладзя Лянкевіча (удзельніка гурта і аўтара слоў песень) стала трэкам у другім альбоме гурта, які называецца «Колер, якога няма». 

усё пачалося з таго што я перастаў
розніць дождж і снег
розніць дождж і снег

дыхнуў вецер — рыпнулі веснічкі
ты ўпала з дрэва лужынай на дарогу
[лужына на досвітку]
я праходзіў побач — трапіў лапкамі
ты загарнула далоні і шэпчаш цяпер:

багоўка багоўка
божая кароўка
паляці на небка
прынясі нам хлебка
чорнага і белага
толькі не гарэлага

а я не палячу
а я не палячу

неспадзявана ўраз
знячэўку й раптам
нечакана знянацку
самахоць у балота
спакваля неўпрыцям цішком
незаўважна паціху
ціхачом і паволі
самахоць у балота

ты мая любая імшара алёс
багна балота дрыгва і твань
ты мая багна дрыгва і твань
морач круговіна вязь ды алёс

ты мяне зацягнеш
ты мяне зацягнеш

ты трасавіна дрыгва і твань
морач круговіна багна алёс
ты мяне зацягнеш
ты мяне засмокчаш
ты маё балота болатца маё

твае абдымкі былі незамкнёныя я ўвайшоў
твае абдымкі былі незнаёмыя я ўвайшоў

Увесь альбом гурта TonqiXod «Колер, якога няма» можна паслухаць тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930