Знайсці
06.07.2017 / 17:00РусŁacБел

12 «маўклівых кніг» з цытатамі расстраляных беларускіх пісьменнікаў — унікальны дызайнерскі праект

У межах праекту «(Не) расстраляная паэзія», які ладзіць партал TuzinFM.by, пабачыць сьвет сэрыя з 12 «маўклівых кнігаў» з выявамі і цытатамі беларускіх пісьменьнікаў, якія былі расстраляныя ў 1937 годзе.

Фота з фэйсбука Кацярыны Пікірэні. 

«Маўклівыя кнігі» — гэта дызайнэрскія нататнікі, якія распрацавала Кацярына Пікірэня. У мінулым яна была дырэктарам кнігарні «Логвінаў», а цяпер вучыцца на графічнага дызайнэра ў праскім адзьдзяленьні брытанскага Teesside University ды аздабляе кнігі выдавецтва «Логвінаў». Свой праект яна прэзэнтавала ўжо ў якасьці дыплёмнай працы і атрымала найвышэйшую адзнаку. «Галоўная ідэя «маўклівых кнігаў» — даць адчуць пераемнасьць, сувязь пакаленьняў, тое, што мы можам падхапіць нявыказаныя і ненапісаныя словы тых, чый творчы палёт абарвалі», — кажа Кацярына.

Да выданьня ўжо гатовая сэрыя з 12 «маўклівых кнігаў». На кожнай зь іх будзе імя, стылізаваны партрэт расстралянага творцы, цытата зь ягонага твору, а ў сярэдзіне, сярод чыстых старонак — песеньнік, тэксты ўсіх кампазыцый, якія цяпер ствараюць музыкі ў межах праекту «(Не) расстраляная паэзія». 

Нататнікі будуць надрукаваныя абмежаваным накладам. Найперш іх атрымаюць тыя, хто падтрымае праект «(Не) расстраляная паэзія» на Talaka.by. 

tuzinfm.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930