Знайсці
05.07.2017 / 07:384РусŁacБел

«Агрэсару дамо адпор»: выйшаў свежы нумар «Нашай Нівы»

Выйшаў ліпеньскі нумар «Нашай Нівы». Ён ужо прадаецца ў газетных шапіках і павінен прыйсці падпісчыкам.

У свежым нумары:

нататкі Аляксандры Баярынай «Радыкальныя элементы чыста беларускага хараства»;

«Агонь нас любіць». Пачатак рамана Алеся Кіркевіча;

працяг даследавання Антона Рудака «Беларусы на службе ЦРУ»;

Алег Дзярновіч працягвае пісаць «Гісторыю Беларусі». Гэтым разам раздзел «Эпоха Балтыкі»;

апроч таго — галоўныя навіны за чэрвень і пачатак ліпеня.

Газета «Наша Ніва» на паперы цяпер выдаецца раз на месяц на 24 старонках і на яе можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту».

Кошт падпіскі на месяц — 2,53 рубля (індэкс 63125), для прадпрыемстваў — 2,53 (індэкс 631252). Рэдакцыя знізіла цану падпіскі на паўгоддзе. Прычым аплаціць можна і не ўстаючы з крэсла.

Не забудзьцеся падпісацца да канца года!

Падрабязную інструкцыю падпіскі на газету праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Як падпісацца на pdf-версію — чытайце тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY — незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку, а таксама праз АРІП. Дзякуй за падтрымку!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера