Знайсці
04.07.2017 / 21:455РусŁacБел

Лукашэнка падпісаў указ аб адрасным субсідаванні ў жыллёвым будаўніцтве

Адраснае субсідаванне ў жыллёвым будаўніцтве ўводзіцца ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў», які Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 ліпеня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У дадатак да дзейнай сістэмы льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва ўводзіцца новы від дзяржаўнай падтрымкі грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, — дзяржаўныя адрасныя субсідыі», — адзначылі ў прэс-службе.

Дзяржаўныя субсідыі будуць прадастаўляцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманых грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам — таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.

Атрымальнікамі субсідый будуць з'яўляцца ўсе грамадзяне, якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкі ў адпаведнасці з указам ад 6 студзеня 2012 года №13.

Дадаткова ўказам прадугледжанае права на атрыманне адрасных субсідый ветэранамі баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Пры гэтым дзяржаўная падтрымка ў выглядзе льготных крэдытаў і субсідый будзе дзейнічаць паралельна, з захаваннем прынцыпу аднаразовасці яе атрымання.

Механізм прадастаўлення дзяржаўных субсідый распрацаваны з улікам максімальнага захавання прынцыпаў дзейнай сістэмы дзяржаўнай падтрымкі жыллёвага будаўніцтва: сума дзяржаўнай падтрымкі будзе разлічвацца зыходзячы з колькасці членаў сям'і, нармаваных памераў жылога памяшкання і гранічнага нарматыву кошту будаўніцтва; умовамі прадастаўлення такой дзяржаўнай падтрымкі будуць чарговасць атрымання і аднясенне грамадзян да катэгорыі малазабяспечаных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930